Варвар у садзе

Выбраная эсэістыка

Hardcover, 428 pages

Belarusian language

Published by Логвінаў.

ISBN:
978-609-8213-74-4
Copied ISBN!
Goodreads:
134092588
4 stars (1 review)

"Варвар у садзе" - кніга, якую склалі 15 эсэ класіка польскай літаратуры XX стагоддзя Збігнева Герберта (1924-1998). Уцякаючы з несвабоды камуністычнай Польшчы, пісьменнік блукае па дарогах Грэцыі і Італіі, Брытаніі і Францыі. Разважаючы над лёсам этрускаў і катараў, будаўнікоў гатычных храмаў і шукальнікаў зніклых у лабірынце над морам цывілізацый, "варвар" адкрывае для сябе сваю сапраўдную прарадзіму - запаветны сад еўрапейскай культуры.

1 edition

Падарожжа па эўрапейскай культуры і гісторыі ў кампаніі паэта

4 stars

Кніга стала сапраўдным адкрыцьцём для мяне. Ня надта шмат я ведаў пра Герберта перад чытаньнем. Пачынаў чытаць як складанку эсэ польскага паэта, а атрымалася падарожжа па эўрапейскай культуры з надзвычай абазнаным гідам, які ўспрымае гэтую культуру так тонка і далікатна, як гэта можа толькі паэт. Асалода.