Зімоўка

Hardcover, 572 pages

Belarusian language

Published Jan. 24, 2022 by Янушкевіч.

ISBN:
978-985-7283-02-6
Copied ISBN!
Goodreads:
60615416
5 stars (2 reviews)

У непрыкметным мястэчку Цукроўка здараецца шэраг дзіўных падзей. Паступова амаль дэтэктыўная гісторыя абрастае ўсё больш таямнічымі дэталямі. Галоўныя героі сталеюць у атмасферы польскай правінцыі пачатку 2000-х з усімі складанасцямі трансфармацыйнага перыяду эпохі і ўласнага ўзросту. Пакаленне іх бацькоў і дзядоў таксама крыху разгубленае: у іх пераплятаюцца рэлігійнасць і забабоннасць, нехта бачыць знакі блізкага апакаліпсісу ў начных вандроўках голай дзяўчыны па мястэчку і змяненні клімату, а хтосьці дрэсіруе пчол. Усе спрабуюць знайсці сябе ў новай рэчаіснасці. Рэальнасць тут пераплятаецца з магіяй, загадкавыя падзеі — з гумарам. Гэта гісторыя людзей, часу і месца.

3 editions

Нізка магічных гісторый, кожная зь якіх паступова перастае быць магічнай і сплятаецца ў адзіны дэтэктыўны клубок.

4 stars

Гісторый, мабыць, і зашмат, кожная бясконца перарываецца ды зноў аднаўляецца на працягу рамана. Складанасьцю механізма узаемадзеяньня персанажаў і часоў трошкі нагадала "Сьвяціла" Катан. Але некаторыя гісторыі неверагодна прыгожыя, замешаныя на містыцызме, вар'яцтве і забабонах маленькага правінцыйнага польскага мястэчка ў "ліхія" 90-я і 2000-я гады.

avatar for Olcia

rated it

5 stars