Скуты розум

Paperback, 248 pages

Belarusian language

Published Dec. 31, 1999 by Фрагмэнты, Віленскі клюб.

ISBN:
978-9955-437-01-7
Copied ISBN!
Goodreads:
57535236
4 stars (2 reviews)

Гэтая кніга была напісаная ў 1951 годзе, у апагеі сталінскай эпохі. Пасьля другой сусьветнай вайны я быў адным з польскіх пісьменьнікаў, якія выказаліся за новую Польшчу, і на працягу некалькіх год працаваў у польскай Амбасадзе ў Вашынгтоне, а потым у Парыжу. Савецкая сыстэма ў Польшчы ўводзілася паступова і, не пагаджаючыся зь ёй, я ня меў іншага выйсьця, як стацца ў 1951 годзе палІтычным эмігрантам і супрацоўнікам эміграцыйнага часопіса "Культура", выдаванага Ежы Гедройцам. "Скуты розум" быў для шмат якіх ягоных чытачоў супярэчлівай кнігай. Некаторыя нават падазравалі, што меркаваньні аб гістарычнай непазьбежнасьці што да сусьветнай перамогі камунізму ёсьць маімі меркаваньнямі, у той час як я прадставіў іх адно дзеля таго, каб ім запярэчыць. Спроба пранікненьня ў сьвядомасьць людзей, якія верылі у камунізм, дадала мне шмат ворагаў, але таксама надала кнізе пэўную практычную вартасьць, бо шмат якія камуністы знайшлі ў ёй апісаньне свайго мысьленьня. (Ч. Мілаш)

21 editions

Псіхалягічныя шляхі польскіх інтэлектуалаў да прыняцьця сталінізму як "непазьбежнасьці" на руінах пасьляваеннай Польшчы

4 stars

Як жа прыемна чытаць nonfiction Мілаша. Кніга досыць старая, пачатку 50-х гадоў, таму ў сваім аналізе сыходзіць з магчымай будучай перамогі сталінізму і з гэтым магчымым будучым дыскутуе. Такое дапушчэньне цяпер выглядае дзіка, але і мы не ў 51-м. Выдатна паказаны псіхалягічныя шляхі польскіх інтэлектуалаў да прыняцьця гэтага самага сталінізму як "непазьбежнасьці" на руінах пасьляваеннай Польшчы. І хаця нам сёньня ня трэба змагацца са спакусамі "Мэтоды" дыялектычнага матэрыялізму, та частка, дзе вядзецца пра імперыялістычнае мысьленьне і паводзіны чалавека ў выключных абставінах у жорнах гісторыі, застаецца надзвычай актуальнай.

avatar for vilhelmr

rated it

4 stars