Reviews and Comments

Ihar

ihar@bookwyrm.social

Joined 1 year, 7 months ago

An account mostly on Belarusian books or books in Belarusian

This link opens in a pop-up window

Czesław Miłosz: Скуты розум (Paperback, Belarusian language, 1999, Фрагмэнты, Віленскі клюб) 4 stars

Гэтая кніга была напісаная ў 1951 годзе, у апагеі сталінскай эпохі. Пасьля другой сусьветнай вайны …

Псіхалягічныя шляхі польскіх інтэлектуалаў да прыняцьця сталінізму як "непазьбежнасьці" на руінах пасьляваеннай Польшчы

4 stars

Як жа прыемна чытаць nonfiction Мілаша. Кніга досыць старая, пачатку 50-х гадоў, таму ў сваім аналізе сыходзіць з магчымай будучай перамогі сталінізму і з гэтым магчымым будучым дыскутуе. Такое дапушчэньне цяпер выглядае дзіка, але і мы не ў 51-м. Выдатна паказаны псіхалягічныя шляхі польскіх інтэлектуалаў да прыняцьця гэтага самага сталінізму як "непазьбежнасьці" на руінах пасьляваеннай Польшчы. І хаця нам сёньня ня трэба змагацца са спакусамі "Мэтоды" дыялектычнага матэрыялізму, та частка, дзе вядзецца пра імперыялістычнае мысьленьне і паводзіны чалавека ў выключных абставінах у жорнах гісторыі, застаецца надзвычай актуальнай.

Zbigniew Herbert: Варвар у садзе (Hardcover, Belarusian language, Логвінаў) 4 stars

"Варвар у садзе" - кніга, якую склалі 15 эсэ класіка польскай літаратуры XX стагоддзя Збігнева …

Падарожжа па эўрапейскай культуры і гісторыі ў кампаніі паэта

4 stars

Кніга стала сапраўдным адкрыцьцём для мяне. Ня надта шмат я ведаў пра Герберта перад чытаньнем. Пачынаў чытаць як складанку эсэ польскага паэта, а атрымалася падарожжа па эўрапейскай культуры з надзвычай абазнаным гідам, які ўспрымае гэтую культуру так тонка і далікатна, як гэта можа толькі паэт. Асалода.

Ева Вежнавец: Па што ідзеш, воўча? (Paperback, Belarusian language, Пфляўмбаўм) 5 stars

Рына, алкагалічка сярэдніх гадоў, з неахвотай едзе на пахаванне сваёй бабкі ў забытую богам беларускую …

Па што ідзеш воўча? - Па астатняе. Вельмі моцны твор. Мабыць нават жудасны.

5 stars

Гісторыя Беларусі ХХ стагодзьдзя ў кароткім пераказе старой шаптухі, які даходзіць да нас празь яе ўнучку, якой веды старой мала чым дапамаглі ў жыцьці. Крывавая мешаніна з камісараў, балахоўцаў, палякаў, немцаў, пыліцаяў, партызанаў ды яўрэйскіх пагромаў пасярод палескай тхлані з пункту погляду жанчыны, якая бегае балотамі як здань, лякуе, прымае роды, труціць, хавае ад сьмерці. Але менавіта з гэтага напаўмёртвага балота, залітага крывёй беларусаў, яўрэяў, немаўлят, жанчын, злодзеяў і ахвяр зноў і зноў прабіваецца крыніца з самага цэнтру зямлі.

Dominika Słowik: Зімоўка (Hardcover, Belarusian language, 2022, Янушкевіч) 5 stars

У непрыкметным мястэчку Цукроўка здараецца шэраг дзіўных падзей. Паступова амаль дэтэктыўная гісторыя абрастае ўсё больш …

Нізка магічных гісторый, кожная зь якіх паступова перастае быць магічнай і сплятаецца ў адзіны дэтэктыўны клубок.

4 stars

Гісторый, мабыць, і зашмат, кожная бясконца перарываецца ды зноў аднаўляецца на працягу рамана. Складанасьцю механізма узаемадзеяньня персанажаў і часоў трошкі нагадала "Сьвяціла" Катан. Але некаторыя гісторыі неверагодна прыгожыя, замешаныя на містыцызме, вар'яцтве і забабонах маленькага правінцыйнага польскага мястэчка ў "ліхія" 90-я і 2000-я гады.

Stanisław Lem: Зорныя дзённікі (Hardcover, Belarusian language, 2021, Янушкевіч) 4 stars

Пазнаёміцца з індыётамі, трапіць у часавыя петлі, зладзіць паляванне на курдля, даведацца, як бульба нападае …

Ці то фантастыка, ці то прыгоды Мюнхгаўзэна, ці то разважаньні на тэмы маралі, рэлігіі і будучыні.

3 stars

Лёгкая і з большага прыемная для чытаньня кніга. Месцамі сапраўды смешна. Дадатак 1996 года напрыканцы кнігі вельмі адрозны, адчуваецца, што напісаны ён ужо зусім іншым Лемам, без неверагоднай лёгкасьці асноўнага тэксту 60-х гадоў. Але ён ня надта вялікі, каб сапсаваць уражаньні ад кнігі.

Neil MacGregor, Neil MacGregor: A History of the World in 100 Objects (Paperback, 2012, Penguin Books) 4 stars

Neil MacGregor's radio series 'A History of the World in 100 Objects' has been a …

Выдатная кніжка. Вандроўка ў прасторы і часе

4 stars

Цяжка прачытаць адразу ўсю кнігу, але кожны раз, калі да яе вяртаешся, цябе ізноў чакае цудоўная гісторыя, прасякнутая гуманізмам і ўплеценая ў гісторыю сусьветную. Амаль як чытаць складанку казак для дарослых. Шкада толькі, што ня кожны аб'ект атрымаў каляровую ілюстрацыю, але ўсё можна цяпер знайсьці ў інтэрнэце, калі ўжо карціць.

Kurt Vonnegut: Cat's Cradle (Paperback, 2006, Dial Press) 4 stars

One of Vonnegut's major works, a young writer decides to interview the children of a …

Выдатна

5 stars

Перачытаў. Тыя ж 5 зорак, што і было, было б больш, паставіў бы больш. Роўна 60 год пасля выданьня кнігі, якая пачынаецца з атамнага бамбаваньня Хірасімы і заканчваецца глябальнай экалягічнай катастрофай, створанай чалавекам, here we are, недзе паміж пагрозай ядзернай вайны і напаўнепазьбежнай экалягічнай катастрофай. Кніга каб спыніцца, адысьці трошкі ў бок і паглядзець на чалавецтва звонку і зразумець, колькі ў ім вар'яцтва і абсурду, колькі складаных стварэньняў, якія як тая гульня ў вяровачку - no damn cat, no damn cradle. Але некаторым з нас пры гэтым пашчасціла ўсё гэта назіраць як разумным істотам, таму напрыканцы мы мабыць пасьпеем яшчэ задраць нос шырока ўхмыляючыся перад тварам няіснага бога, які і стварыў на імгненьне ўсю гэтую хісткую канструкцыю ў сябе на пальцах. А мабыць не.